Баста!
❗️Стала вядома пра мужа і жонку, затрыманых па справе дыверсіі ў Мачулішчах Праваабаронцы атрымалі ...
❗️Стала вядома пра мужа і жонку, затрыманых па справе дыверсіі ў Мачулішчах
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. І Максіму, і Людміле інкрымінаваны арт. 289 КК — "Тэрарызм". Варта адзначыць, што ў сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.